• header.jpg

16 верасня ўдзельнікі гурткоў Юныя краязнаўцы і Гаспадынькапабывалі на цікавай сустрэчы з рэдакцыйнай групай часопіса Родная прырода.

Шмат цікавага даведаліся вучні на гэтай сустрэчы. Змястоўныя публікацыі аб асаблівасцях беларускіх лясоў, палёў, рэк, азёр. Вучням спадабаліся экалагічныя парады, якія дазваляюць весці здаровы лад жыцця і пры гэтым не наносіць шкоды навакольнай прыродзе. Асаблівую цікавасць у вучняў вызвалі гісторыі аб утрыманні і выхаванні хатніх жывел.

Для нашых гурткоўцаў быў праведзены майстар-клас, у час якога вучні навучыліся са старых непатрэбных часопісаў майстраваць экалагічныя ручкі.

Гэты часопіс можна назваць сапраўдным сябрам беларускай прыроды.

20170916 112133

 

 

20170916 112811

20170916 120405

Хайноўскі С.А., педагог дадатковай адукацыі