Страница 11 из 13
Чарговая школьная субота 16 верасня ва ўстанове адукацыі была працоўная. Вырашана была давесці да ладу вырашчаны на школьным агародзе ўраджай фасолі.
Трэба згадаць, што перад тым, як распачаць работу, члены гуртка “Гаспадынька” нагадалі, якія карысныя стравы можна прыгатаваць з фасолі, чым яна карысна. У размову ўключыліся і знатакі біялогіі, якія паведаміліся, што дадзеная культура ўзбагачае глебу азотам і пасля яе можна вырошчваць практычна любую агародніну, асабліва капусту.
Потым усе дружна ўзяліся за працу.












