Шашкі – традыцыйная і цудоўная гульня, якая вучыць думаць над хадамі, аналізаваць дзеянні суперніка. Гэта спаборніцтвы стратэгій, як інтэлектуальных, так і асобасных. У школе такія гульні вучаць акуратнасці, паслядоўнасці ў дзеяннях, уменню не крыўдаваць пры пройгрышы.
25 студзеня прайшоў школьны турнір па шашках сярод вучняў 5 – 10 класаў. Пераадольваючы хваляванні, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі.
Члены журы пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Лаўрыновіча А.А. ўважліва сачылі за правільнасцю шашачнай барацьбы, а балельшчыкі назіралі за ходам гульні. Кожнаму ўдзельніку трэба было вытрымаць некалькі партый. Гульня выклікала вялікі інтарэс, усім хацелася хутчэй даведацца, хто пераможа.
Пераможца спаборніцтв сталі: Гушчонак Аляксандр (6 клас), Вітко Настасся, Шахаў Захар (7 клас), Навіцкі Яўген, Цяліца Лія (9 клас), Кушнярэвіч Алена (10 клас).
Малайчыны! Жадаем далейшых поспехаў.










