• header.jpg

Ражство Хрыстова – самае цудоўнае свята года, якога чакаюць і малыя, і дарослыя.
У светлыя і радасныя дні святак 18 студзеня адбылася чарговая сустрэча вучняў і педагогаў з іерэем П.Дайлідзёнкам. Святар прынёс радасную вестку аб нараджэнні Хрыста.
Адзначыў, што перыяд ад Ражства Хрыстова да Богаяўлення гаворыць аб тым, што ўсе павінны праводзіць яго свята. Усе нашы дзеянні і ўчынкі павінны праслаўляць Выратавальніка свету. У гэтыя дні павінны несці радасць усім, хто адчувае недахоп увагі і любові да сябе.
Святар пагутарыў з дзецьмі і настаўнікамі, адказаў на пытанні, павіншаваў з вялікім хрысціянскім святам.

Протас А.С., намеснік дырэктара

IMG 20200118 112124