Напярэдадні Міжнароднага дня адказу ад курэння ва ўстанове адукацыі прайшоў лекторый здароўя і спартландыя "Наперад! За здароўем!".
Шымко А.У., настаўнік біялогіі, паведаміла, што курэнне паступова разбурае здароўе бесклапотных курыльшчыкаў. Акцэнтавала ўвагу на небяспечных наступствах курэння для арганізма чалавека. Прысутныя наглядна мелі магчымасць у гэтым ўпэўніцца.
Потым пачалася спартландыя, у якой удзельнічалі зборныя каманды вучняў 5 – 10 класаў. Каманды "Праметэй" і "Камета" змагаліся за перамогу.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Сцефановіч Я.В. прапанаваў камандам паспаборнічаць у лоўкасці, хуткасці, кемлівасці.
Членам журы было даволі складана вызначыць пераможцаў у кожнай эстафеце.
Па выніках шматлікіх выпрабаванняў перамагла каманда "Праметэй".














