Няма прафесіі лепшай на свеце
Пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства да Дня настаўніка ва ўстанове адукацыі.
У адрас педагогаў гучалі прыгожыя вершы, песні ў выкананні дзіцячай вакальнай групы, дуэтаў ў складзе Кушнярэвіч А., Раманчук К., Лаўрыновіч Д. і Шымко П., вакалістаў Грышанковіч К., Лопашавай Н., Бадуна М..
Юдыцкая Л. прачытала пранікнёныя радкі А.Дзяменцьева для ветэранаў педагагічнай працы.
Бурнымі апладысментамі гледачы віталі танцавальныя нумары, падрыхтаваныя членамі гуртка "Грацыя" пад кіраўніцтвам Вайцюлян С.С.
Вядучыя Вітко П. і Раманчук К. правялі цікавыя конкурсы паміж настаўнікамі і настаўнікамі-дублёрамі.
Таксама ў гэты дзень былі наведаны ветэраны педагічнай працы, якія пражываюць у в. Мосар, Пятроўшчына, Петрунова.
Барысаў Віталій, вучань 11 класа

















