28 верасня вучні нашай школы здзейснілі цікавае падарожжа ў веску Мосар. Спачатку адбылася экскурсія на жывелагадоўчую ферму, якая была пабудавана ў 1972 годзе, але апошнім часам там адбылася маштабная рэканструкцыя. На ферме ўразіла чысціня, нас сустрэлі добразычлівыя працаўнікі фермы, якія паведамілі вучням аб гісторыі фермы, расказалі аб асаблівасцях сваей працы. Трэба было бачыць з якой пяшчотай і цікавасцю разглядалі вучні маленькіх цялят.
Далей наш прыпынак – веска Мосар, дзе вучні наведалі касцел Святой Ганны, адведалі вадзіцы ў святой крыніцы, пабывалі ў музеі Ю.Булькі, гісторыка-этнаграфічным музеі.
Асабліва вучняў уразіў трохсотгадовы дуб на тэрыторыі касцёла. А калі экскурсавод паведаміла дзецям аб цудатворных уласцівасцях дуба, яны абнялі яго ствол з усіх бакоў, просілі кожны аб сваім.
Экскурсія была для вучняў вельмі цікавай, карыснай і павучальнай.
настаўнік гісторыі
Хайноўскі С.А.










