Дзень дзіцячай і маладзёжнай арганізацый
Субота 14 верасня была прысвечана Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі.
У 5- 8 класах пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара прайшла квэст-гульня "Мая піянерская арганізацыя сёння", а ў 9-11 класаў адбыўся адкрыты дыялог "17 год разам".
У час гэтых мерапрыемстваў вучні мелі магчымасць даведацца больш аб грамадскіх аб'яднаннях дзяцей і моладзі, напрамках іх дзейнасці, прэзентаваць перыядычныя выданні, расказаць пра свой асабісты ўклад. А таксама намеціць мерапрыемствы на будучае.
Сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ Кушнярэвіч А.













