У суботні дзень вучні 5-8 класаў сабраліся на гульню “Шчаслівы выпадак”- “У свеце казак”.
Кніга –гэта самае лепшае, што калісьці стварыў чалавек. Яна вучыць, выхоўвае, развівае памяць і маўленне.
На мерапрыемстве, якое праводзіла бібліятэкар Бароўская Вольга Генадзьеўна , дзеці павінны былі ўспомніць свае любімыя з дзяцінства казкі і любімых казачных герояў.
У пачатку гульні вучні падзяліліся на дзве каманды, выбралі капітанаў. Гульня складалася з шасці геймаў. Самымі цікавымі былі “Музычны “ гейм і “Чые рэчы?”.
Мерапрыемства спадабалася і вучням, і настаўнікам. Яно дазволіла ўсім вярнуцца ў свет казак і дабрыні.









