Забавы на адкрытым паветры зімой прыносяць дзецям радасць і карысць іх здароўю. А як многа зімовых забаў і гульняў: катанне на санках, лыжах, гульні ў снежкі.
12 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў чарговы Дзень здароўя.
На самым пачатку была праведзена гутарка аб правілах бяспечных паводзін пры катанні на “цюбінгах”. Паказаны на практыцы правільны з’езд з гары.
А потым былі зімовыя рухомыя гульні: “Два маразы”, “Малюнкі на снезе”, “Напераганкі” і інш.
Хто жадаў, мог пакатацца на лыжах, санках.
Настрой ва ўсіх быў цудоўны.
Протас А.С., намеснік дырэктара










