8 снежня члены валанцёрскага атрада «Клопат» Апяцёнак Ілона і Кожух Марыя прынялі ўдзел у занальным этапе рэспубліканскага конкурсу маладзёжных праектаў“100 ідэй для Беларусі”, які праходзіў у г. Браслаў.
У занальным этапе прымала ўдзел 6 праектаў. Іх прадстаўлялі канкурсанты з Браслаўскага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Увазе прысутных і кампэтэнтнага журы ад нашага раёна былі прапанаваны 2 праекты: наш “Твары дабро” і праект ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” “Перапынак без гаджэтаў”.
У выніку конкурсу прадстаўляць зону на абласным этапе будуць праект “Перапынак без гаджэтаў” і праект Браслаўскай гімназіі.


Протас А.С., намеснік дырэктара









