24 лістапада члены валанцёрскага атрада “Клопат” Апяценак Ілона і Кожух Марыя прадстаўлялі на раённым этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” сацыяльны праект “Твары дабро”.
Мэта дадзенага праекта – прыцягненне ўвагі моладзі да праблемы адзіноты людзей пажылога ўзросту, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках Удзелаўскай бальніцы сястрынскага догляду і амбулаторыі агульнай практыкі, уключэнне ў рэальную практычную дзейнасць па вырашэнні дадзенай праблемы.
У выніку наш праект узнагароджаны пуцёўкай на ўдзел у рэгіянальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу, які пройдзе 8 снежня ў г.Браслаў.
Протас А.С., намеснік дырэктара










