• header.jpg

 

 

17 лістапада прайшла інтэлектуальная гульня " Што? Дзе? Калі?"для вучняў 9-11 класаў. Мэтай гульні стала стварэнне адзінай інтэлектуальнай прасторы, якая дазваляе папулярызаваць формы моладзевага інтэлектуальнага вольнага часу, выяўляць інтэлектуальных лідэраў. Гульня праходзіла ў два этапы: "Што?Дзе? Калі?" і "МедыаАзбука." Мерапрыемтсва прайшло вельмі цікава, дазволіла вучням паказаць свае веды, праявіць сябе. У ролі вядучага выступіў вучань 10 класа Вітко Павел.

Пытанні былі на самыя розныя тэмы: ад прыказак і прымавак да грэчаскай міфалогіі, а таксама пытанні прысвечаныя Году малой радзімы. Адзінае, што іх аб'ядноўвала – гэта адказ, які часам патрабаваў няпроста эрудыцыі,а яшчэ кемлівасці і лагічнага мыслення. А перамагло, як заўсёды, сяброўства!

Кіраўнік інтэлектуальнага гуртка

“Што? Дзе? Калі?” С.А.Хайноўскі

IMG 20181117 092017          IMG 20181117 092034