У суботні дзень, 17 лістапада, у нашай школе прайшла інтэлектуальная гульня “Піянерскі КВІЗ”. Удзел у ёй прынялі дзве зборныя каманды вучняў з 5-8 класаў: “Юнцы-малайцы” і “Касцёр”.
Для правядзення гульні мы атрымалі цэлы”боекамплект”, які складаўся з 6-ці тураў адпаведнай тэматыкі: “Беларуская”,”Піянеры розных краін”, “Медыа тур”, “Старонкі піянерскай гісторыі”, “Эстафета добрых спраў”,”Малая радзіма”. Кожны тур суправаджаўся прэзентацыяй .
Апошні тур –“Рызыка -тур”- адзіны, дзе правільны адказ ці яго адсутнасць можа прынесці адмоўную колькасць балаў. Перад адказам удзельнікі ў графе “сума рызыкі” маглі паставіць цыфры 0,1,2 ці 3 ў залежнасці ад таго, наколькі ўпэўнены ў адказе.Калі адказ правільны-атрымаюць гэтую колькасць балаў, а калі не-гэтыя балы адымаюцца ад набраных раней. Зразумела , рызыка была , але ўдзельнікі змаглі паказаць нядрэнныя вынікі.
Усе вучні засталіся задаволены гульнёў і даведаліся шмат новага і цікавага.
Педагог-арганізатар Гуляшка С.В.










