• header.jpg

 

Хуткі мяч

Які інтарэс у вучняў да футбола, можна было ўбачыць 20 кастрычніка падчас спаборніцтваў “Хуткі мяч”. На школьным стадыёне было шматлюдна. Прыйшлі не толькі вучні, класныя кіраўнікі, але і настаўнікі, сябры.

Кожны клас сур’ёзна рыхтаваўся да спаборніцтваў. У склад каманд уваходзілі не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Вялікую арганізацыйную работу правялі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Лаўрыновіч А.А., Сцефановіч Я.В., каб гэтыя спаборніцтвы сталі традыцыйнымі.

Радуе тое, што разам з вучнямі выйшлі на поле і класныя кіраўнікі Хайноўскі С.А., Сцефановіч Я.В..

Спаборніцтвы праходзілі па ўзроставых групах: 5 – 8, 9 – 11 класы, па кругавой сістэме, што дазволіла аб’ектыўна вызначыць пераможцаў.

Па выніках спаборніцтваў пераможцамі сталі: 1 месца – каманды 8 і 10 класаў; 2 месца – каманды 6 і 11 класаў, 3 месца – каманды 5 і 9 класаў.

Спаборніцтвы далі магчымасць кожнаму самарэалізавацца.

Протас А.С., намеснік дырэктара

20181020 101941

 

 

20181020 102655

 

 

20181020 104548

.