Кожны год у першую нядзелю кастрычніка адзначаецца цудоўнае свята – Дзень настаўніка. У гэты дзень нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі, арганізоўваюць канцэрты. І наша ўстанова адукацыі не стала выключэннем…
Дзень настаўніка–агульнае свята, свята ўсіх пакаленняў, удзячных за атрыманыя веды і ўменні, за выхаванне. Успаміны аб школе, настаўніках суправаджаюць кожнага з нас на працягу ўсяго жыцця, пабуджаюць да добрых учынкаў, служаць апорай у цяжкія хвіліны.
З самага ранку вакол была атмасфера свята. Усміхаліся настаўнікі, усміхаліся дзеці, усміхаліся бацькі. Паўсюль свята. Аформлена газета з віншаваннямі, упрыгожана зала.
Свята пачалося з Дня самакіравання. Кожны радаваўся і ў той жа час і хваляваўся. Бо напярэдадні быў не просты дзень, а Дзень Самакіравання. Педагогі трымалі экзамен на прафесіяналізм: іх урокі праводзілі іх вучні, настаўнікі-дублёры.
Не адзін дзень быў патрачаны на падрыхтоўку. Праводзілісясходы, гутаркі з дзецьмі. Потым былі размеркаваны абавязкі. Дублёры замянялі не толькінастаўнікаў-прадметнікаў, але і дырэктара, намеснікаў па асноўнай дзейнасці.
На школьнай лінейцы перад урокамі былі прадстаўлены: “дырэктар школы” – Папоў Раман, “намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце” – Лапкоўская Настасся, “намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце” – Селезень Кацярына.
Вось і пачаўся Дзень самакіравання. Усе разышліся па класах…
Пасля ўрокаў быў падведзены вынік работы настаўнікаў-дублёраў. Усе аднагалосна прыйшлі да вываду, што ўсё ўдалося!!! Вучні і настаўнікі-дублёры ў захапленні ад Дня самакіравання. Але апошнія крыху і стаміліся, бо праца настаўніка – гэта цяжкая і адказная работа, не кожнаму пад сілу.
На наступны дзень для педагогаў быў падрыхаваны святочны канцэрт “Прыміце нашы віншаванні”. На свята завіталі ветэраны педагагічнай працы Абрамовіч Н.Г., Брэхун В.М., Марцынкевіч Г.А., Харужонак Н.М.. У адрас педагогаў гучалі цудоўныя песні, чыталіся прыгожыя вершы. Ніхто з іх не сумняваўся ўжо ў правільнасці свайго выбару: вучыць дзяцей, даваць веды. Бо настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія.
Потым прайшла акцыя “Віншаванне”. Вучні наведалі ветэранаў педагагічнай пунктах і павіншавалі са святам.
Селезень Кацярына, вучаніца 11 класа











