Традыцыйна ва ўстанове адукацыі напярэдадні Дня пажылых людзей 29 верасня прайшла дабрачынная акцыя "Клопат".
У рамках дадзенага мерапрыемства былі наведаны Раманчук Рэня Іванаўна, Шымко Гелена Вікенцьеўна (былыя тэхработнікі), Кацкель Галіна Мікалаўена (былы настаўнік матэматыкі), Яркавец Феліцыя Баляславаўна (удава ветэрана Вялікай Айчыннай вайны), Яркавец Леакадзія Іосіфаўна (ветэран працы). У першую чаргу дзеці павіншавалі жанчын з Днём пажылога чалавека, а потым прыступілі да спраў: збор садавіны, добраўпарадкаванне кветнікаў, складанне дроў. Працы хапіла ўсім. Цікава вучням было паслухаць і аповяды жанчын пра іх лёс, іх сям'ю.
Вучні 8 класа разам з настаўнікамі былі заняты пасадкай дрэў.
Протас А.С., намеснік дырэктара













