Рэчы, створаныя сваімі рукамі, выклікаюць захапленне. Як і людзі, якія не шкадуюць часу на прыгажосць. А калі такія людзі –аднавяскоўцы, то мы імі ганарымся і шануем.
У суботу ў школу ў рэсурсны цэнтр “Звычаі і абрады беларусаў” завіталі мясцовыя ўмельцы, члены раённага клуба народных майстроў “Крыніца” Згірская Алена Антонаўна і Салодкая Ларыса Феліксаўна. Прыйшлі не з пустымі рукамі, а прынеслі свае вырабы: вышываныя ручнікі, сурвэткі, карціны ў тэхніцы “гладзь” і “крыжык”, вырабы ў тэхніцы “ласкутнае шыццё”. Майстрыхі расказалі, з якога часу яны пачалі ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, як удасканальвалася іх майстэрства. Вучні задавалі пытанні, госці давалі парады. Было бачна, што гэтая сустрэча цікавая для ўсіх. Дзякуем нашым гасцям за змястоўную размову слушныя парады і добры настрой.











