• header.jpg

   

    У суботу 10 сакавіка адбыліся спаборніцтвы па дартсе. Удзельнічалі вучні 5-11 класаў. Класы падзяліліся на тры групы. У першай групе былі вучні 5-6 класаў. У другой групе 7-8 класаў. А ў трэцяй 9-11 класаў. Спачатку гуляла малодшая група, у ёй аказаліся самымі зоркімі Вітко Настасся з лікам 22, Дзямітка Вадзім з лікам 20, Кожух Кацярына таксама з лікам 20. Потым гуляла сярэдняя група, у ёй паказалі лепшыя вынікі Алёна Кушнярэвіч з лікам 26, Салодкі Максім з лікам 24, Цяліца Лія таксама з лікам 24. Потым гуляла старэйшая група, у ёй аказаліся пераможцамі Брэхун Даніла з лікам 25, Ждановіч Таццяна з лікам 19, Ілона Апяцёнак з лікам 15. Таксама ўбаку не засталіся і нашы настаўнікі. Усе паказалі добрыя вынікі, але роўных не было Шымко Антаніне Усцінаўне, Русінай Галіне Сяргееўне, Русіну Дзмітрыю Іванавічу і Грышанковіч Алене Францаўне. Віншуем усіх удзельнікаў і жадаем спартыўных поспехаў .

 

Ждановіч Таццяна

20180310 093731    20180310 093901