• header.jpg

 

Падтакой назвайпраходзіла мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню прафілактыкі СНІД. На працягу тыдня на школьным стэндзе была змешчана інфармацыя па гэтай тэме. Мы прагледзелі відэаролік  „Што такое ВІЧ?”, адказалі на пытанні, слухалі прыгожыя вершы пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Нас вельмі ўразіла песня Земфіры “А у тебя СПИД”. Канечне, яна здалася нам вельмі катэгарычнай:мы не сутыкнуліся з гэтай праблемай, і нам цяжка ўявіць, што гэта можа датычыць нашых блізкіх або знаёмых. Але статыстыка гаворыць нам іншае – 18000 хворых на ВІЧ у Беларусі. Значыць, праблема ёсць. Бібліятэкар Вольга Генадзьеўна пазнаёміла нас з літаратурай на гэтую тэму. Мы даведаліся шмат карыснай інфармацыі. Галоўнае – прафілактыка і адказныя адносіны да ўласнага жыцця.

20171202 103430

20171202 100734

Ждановіч Аляксей,