• header.jpg

25 лістапада прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства”Знаёмцеся: прафесіі нашых бацькоў”. Яго правядзенню папярэднічала сур’ёзная папярэдняя падрыхтоўка: сацыялагічнае апытанне вучнямі 5 класа ўсіх навучэнцаў установы адукацыі “Дзе працуюць вашы бацькі?”, афармленне кабінета, малюнкі з адлюстраваннем прафесій бацькоў. У ходзе мерапрымства вучні з гонарам расказвалі аб рабоце сваіх бацькоў. На сустрэчу былі запрошаны бацькі пяцікласнікаў Дзямітка Ірына Іванаўна, Шымко Антаніна Усцінаўна, якія паведамілі аб сакрэтах сваіх прафесій (сацыяльны работнік, настаўнік). Мамы расказалі аб сваіх школьных марах і асабістым шляху ў пошуку прызвання. Далей у ходзе гульні вучні адгадвалі топ-10 самых распаўсюджаных прафесій сваіх мам і тат, абмяркоўвалі, якімі  якасцямі павінны валодаць прадстаўнікі розных прафесій, прыдумвалі новыя прафесіі. Закончылася мерапрыемства падарожжам у будучыню, дзе кожны вучань павінен быў выбраць сабе прафесійны занятак. Самымі распаўсюджанымі сталі прафесіі праграміста, адваката, аднак усе навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожная прафесія патрэбна, а каб стаць прафесіяналам выбранай справы, трэба старанна вучыцца і шмат працаваць.

20171125 092935

20171125 102546