18 лістапада была праведзена інтэлектуальная гульня “Зорная гадзіна”, у якой прынялі ўдзел вучні 5-8 класаў. Мерапрыемтсва прайшло вельмі цікава, дазволіла вучням паказаць свае веды, праявіць сябе. Патрыятычныя песні, якія гучалі ў пачатку мерапрыемства, стварылі асаблівы настрой, ажывілі цікавасць вучняў. З задавальненнем ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні паглядзелі відэакліп аб гісторыі горада Глыбокае.
Асаблівую цікавасць у вучняў вызвала віктарына з выкарыстаннем мультымедыйнай устаноўкі, дзе кожны з удзельнікаў змог паказаць свае веды і здольнасці.Віктарына праходзіла ў тры туры:
-адказы на пытанні;
-з набору літар скласці самае вялікае слова;
-з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыяла вучні павінны былі скласці лагічныя ланцужкі.
Мерапрыемства праходзіла ажыўлена, удзельнікі былі актыўныя, нават гледачы не засталіся абыякавымі, бо і для іх былі прадугледжаны заданні. А пераможцам інтэлектуальнай гульні стаў вучань пятага класа Гушчонак Максім.


Хайноўскі С.А., педагог дадатковай адукацыі









