11 лістапада – Міжнародны дзень энергазберажэння. З гэтай нагоды ў школе да ўвагі вучняў 5 – 11 класаў было прадстаўлена выступленне агітбрыгады “Захоўвай. Беражы. Памнажай” пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі і матэматыкі Русіна Д. І.
Вядучыя Алёна Кушнярэвіч і Крысціна Шпец давалі парады па эканомным выкарыстанні энергарэсурсаў. Удзельнікі агітбрыгады, а гэта вучні 7 – 9 класаў, чыталі вершы па эканомным расходванні святла, цяпла і вады. Увазе гледачоў была прадстаўлена сцэнка па вядомай казцы “Тры дзяўчыны”. Таксама вядучыя загадвалі загадкі на тэму энергазберажэння, прапаноўвалі прысутным закончыць прыказкі, праводзілі іншыя гульні, звязаныя з рэсурсазберажэннем. Пад час выступлення агітбрыгады ўсе прысутныя атрымалі шмат цікавай інфармацыі па гэтай праблеме, а таксама карысныя парады па разумнаму выкарыстанню энергарэсурсаў.











