• header.jpg

     28 кастрычніка у нашай школе адбылося свята ўраджаю "Багач". Удзельнічалі 5-11 класы. Кожнаму класу ў якасці дамашняга задання трэба было прыдумаць рэкламу – абарону пэўнага караняплода. Вучні 5 класа расказвалі вершы пра фасольку, 6 клас рыхтаваў песню пра моркву, 7 клас чыталі рэп пра бульбу, 8 клас спяваў песню пра бурак , 9 клас ставіў сцэнку пра карысныя ўласцівасці часнака, 10 клас расказваў пра капусту.
       Вядучыя мерапрыемства Дар'я Улаховіч і Валерыя Бураўская прапаноўвалі гледачам цікавыя гульні і конкурсы. Напрыклад, неабходна было прынесці з дому самую вялікую бульбіну. Яе ўзважвалі, і па выніках конкурсу ўзнагародзілі Цяцеранкевіч Алену, Раманчук Наталлю, Цяцеранкевіч Вікторыю салодкімі прызамі.              Напрыканцы свята ўраджаю кожны клас праспяваў частушкі і па запрашэнні вядучых усе ўдзельнікі мерапрыемства пайшліна салодкі стол. Вялікі дзякуй усім арганізатарам мерапрыемства.
                                                                                                   Ждановіч Аляксей, вучань 7 класа

IMG 8105