• header.jpg


       Набліжаецца Дзень памяці — час успаміну пра памерлых продкаў. Гэта добры час для разважанняў над уласным жыццём, мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Гэта магчымасць успомніць былое, падзяліцца з блізкімі сваімі клопатамі, праблемамі і радасцю.
          Культ памяці памерлых членаў сям'і з'яўляецца добрым урокам для нашых дзяцей.
Традыцыйна ў гэтыя дні нашы вучні наведваюць мясцовыя могілкі, каб навесці парадак на месцах пахавання сваіх блізкіх, а таксама і на тых магілках, якія знаходзяцца побач, магчыма, на іх ужо няма каму прыйсці.
        21 кастрычніка ў суботні дзень вучні і настаўнікі працавалі на могілках у в. Лазічы, в. Удзела, на якіх пахаваны таксама і былыя настаўнікі нашай школы. Падмяталі дарожкі, зносілі смецце.
          Наша памяць — тое, што мы можам даць памерлым блізкім як удзячнасць за сваё жыццё, за любоў да нас, за ўсё добрае, што яны зрабілі на зямлі, гэта жывая сувязь пакаленняў на парозе вечнасці.
       

                                                               Протас А.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

20171021 09570820171021 095733

20171021 100923IMG-5bcdbb150c37ac16d59828e118b456ac-V

IMG-52cc43b49924f7bc0640aed61e340186-V