• header.jpg

 

     У суботу 7 кастрычніка адбыліся школьныя спаборніцтвы па футболе «Залаты мяч», у якіх прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. У кожнай камандзе было па 4 чалавекі. Гульня была вельмі захапляючая, настаўнікі прышлі падтрымаць нашы каманды. Спачатку гуляла сярэдняя група – 5-8 класы.

      У першым туры сустрэліся вучні 5-6 класаў. Матч быў вельмі напружаны, але вучні 5 класа перамаглі з лікам 1:0. У другім туры спаборнічалі вучні 7-8 класаў. Сямікласнікі аказаліся мацнейшымі і перамаглі з лікам 1:0. Вучні 5 і 7 класаў сустрэліся ў фінале. Потым за 2-е месца змагаліся вучні 6 і 8 класаў. У выніку 1 месца заняла каманда 7 класа, на 2 месцы апынулася каманда 8 класа і на 3 месцы– каманда 6 класа.
       Потым пачалася гульня паміж старэйшымі класамі. У першым туры сустрэліся вучні 9 і 10 класаў. Ні ў кога не было жадання здавацца, і таму перамагло сяброўства. У другім туры сустрэліся вучні 10 і 11 класаў. Матч быў вельмі доўгі і напружаны, гледачы былі ў захапленні, але скончыўся з лікам 1:2 на карысць вучняў 11 класа. Пажадаем поспехаў і вялікіх спартыўных дасягненняў нашым вучням у будучым.

                                                  Ждановіч Аляксей, член гуртка "Юны журналіст"

 

                                  IMG 8061 

                                  IMG 8058