Беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць памерлых продкаў.
У апошні шосты школьны дзень першай чвэрці вучні 5 – 11 класаў прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Захаваем добрую памяць”. Гэта мерапрыемства традыцыйнае.
Напярэдадні Дня памяці продкаў вучні наведалі могілкі вёсак Лазічы, Удзела і аказалі дапамогу ў іх добраўпарадкаванні: зграбалі лісце, падмяталі дарожкі, наводзілі парадак на магілах, якія няма каму даглядаць. Таксама прыбіралі магілы, дзе пахаваны настаўнікі, якія ўсё жыццё аддалі школе.
Многія дзеці расказалі сваім сябрам аб сваяках, якія спачываюць на могілках.
Мясцовыя жыхары выказалі падзяку за такую справу.

Кушнярэвіч Алёна, вучаніца 6 класа









