27 кастрычніка група вучняў Удзелаўскай школы, сярод якіх былі актывісты гурткоў “Юныя краязнаўцы” і “Юныя экскурсаводы”, прынялі ўдзел у экскурсійнай паездцы ў горад Полацк.
Навучэнцы пабывалі ў Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, праслухалі змястоўную экскурсію па Музеі беларускага кнігадрукавання і па Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага, пакланіліся мошчам Ефрасінні Полацкай у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры. Добрае надвор’е спрыяла невялікай прагулцы па вуліцах і скверах горада. У час экскурсій вучні былі актыўнымі, задавалі пытанні экскурсаводам, самі адказвалі на пытанні, дэманструючы добрыя веды па гісторы. Гэта не засталося без увагі, і ўдзельнікам экскурсіі неаднаразова выказвалася падзяка ад супрацоўнікаў музеяў. Вучні вярнуліся дадому з добрым настроем і прыемнымі ўражаннямі.
Дулінец Алена, Апяцёнак Ілона, члены гурткоў









