18 кастрычніка група вандроўнікаў нашай школы адправілася ў цікавае падарожжа ў Пушкінскія горы. Гэта была далёкая дарога: мы ехалі пяць напружаных гадзін. Яшчэ ў аўтобусе экскурсавод паведаміла малавядомыя звесткі пра Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У дзяцінстве гэта быў вельмі запальчывы чалавек, але нягледзячы на такі характар, А.С.Пушкін выдатны паэт, казачнік, драматург!
Мороз и солнце; день чудесный!
Еще ты дремлешь, друг прелестный ...
Вось такая марозная раніца сустрэла нас на Пскоўшчыне! Мы наведалі Міхайлаўскае, Трыгорскае, Святагорскі манастыр.
Сядзіба ў Міхайлаўскім засталася А.С.Пушкіну ад маці Надзеі Осіпаўны Пушкінай. Гэта вельмі прыгожае месца. Дрэвы ў залатым ўбранні. Адным словам, казка..
Сам паэт нарадзіўся ў Маскве.На сядзібупрыязджаўтолькі летам, бо ад Масквы да Міхайлаўскага 420 км.Як пісаў Пушкін, “восемь дней дороги,ломал дваколеса,приехал на перекладных".
А зараз я адкрыю вам сакрэт: вакол сядзібы спачатку раслі кусты бэзу, акацыі і жасміну, потым былі пасаджаны яліпы. Колькасць іх невыпадковая – 26 (26 мая 1799 г. нарадзіўся паэт). У цэнтры вяз, пасаджаны сынам паэтаГрыгорыем.Злева ад хаты размешчана маленькая лазенька.Паэтвельмілюбіў лазню, казаў: ,,Русский человек опрятен по привычке и по правилу.В каждую субботу ходит он в баню понесколько раз на день."
Дома ежы не гатавалі, у тыя часы можна было купіцьповара.Колькі было на той час розныхстраў! Ціспрабавалі вы калі-небудзьтакідэсерт,як бланманжэ? Вось і я не. Гэта пірожнае з некалькіх відаў жэле, любімы прысмак А.С.Пушкіна.
У маі 1820 г. Пушкін быў адпраўлены ў ссылку за прапаганду атэізму ў Міхайлаўскае.
Там яго чакала чарговая сварка з бацькам Сяргеем Львовічам. Адзіным прытулкам паэта было суседняе сяло-Трыгорскае.
Трыгорскае - «прытулак, ззяннем муз апрануты» - дом сяброў А.С. Пушкіна, месца, якое стала для яго другім домам. Насельнікам Трыгорскага прысвечаны бясцэнныя пушкінскія вершы, тут жыва адчуваюцца трыгорскія рэаліі рамана "Яўгеній Анегін".
Трыгорскі парк – помнік садова-паркавага мастацтва. Асобныя куткі парка носяць імёны, звязаныя з напісаннем знакамітага рамана. Насупрацьпадмуркаў старой хаты
Размешчанавыдатнаякраявіднаякропка - «лаўкаАнегіна». На павароце з вялікайалеі на ранішнююшпацырнуюдарожкурасце "елка-шацёр",пад якой можна было выратавацца
прысамым моцным дажджы.
Далей дарожкавядзе нас да «сонечнага гадзінніка», адной з самых цікавыхзадум парка. Цень ад гнамона, усталяванага ў цэнтрыдзярновага круга, падае на «вартавыя» дубы, высаджаныя па ягоперыметры. Узрост гэтых дрэў 230-240 гадоў. Прыгажосць усюды!
Памёр А.С.Пушкін пасля дуэлі з Дантэсам, кая адбылася ў лютым 1837 г. Гэта быў дваццаць першы выклік на дуэль ў жыцці паэта. Дантэс смяротна параніў А.С.Пушкіна ў жывот. Дома ён памёр.Па даручэнні Мікалая I труну з целам Пушкіна для перавозкі
да месц апахавання ў Святагорскім манастыры суправаджаў сябар Пушкіна А. І. Тургенеў.
На мой погляд, паездкаўдалася! Такія прыгожыя краявіды рэдка дзе сустрэнеш. Усіх перапаўняюць эмоцыі ад убачанага, мы дзелімся ўражаннямі, праглядаем фотаздымкі! Дзякуем нашым настаўнікам за цікавае падарожжа!


Лапкоўская Настасся, вучаніца 8 класа









