• header.jpg

Чтобы сердце горело,

Не тлело во мгле,

Делай доброе дело-

Тем живёшь на земле!

Старасць, бадай, найбольш складаны, як фізічна, так і псіхалагічна,перыяд жыцця для чалавека.                                                

Праблемы са здароўем, эвужэнне кола знаёмых і сяброў, адсутнасць звычайных абавязкаў – усё гэта змяншае колькасць станоўчых эмоцый і збядняе жыццё. У мікрараёне нашай установы адукацыі  таксама пражываюць  пажылыя і адзінокія людзі, дапамогу якім аказваюць вучні школы.   

1 кастрычніка ў дзень пажылога чалавека прайшла акцыя “Перад старасцю схіляем галовы“, падчас якой  вучні наведалі пажылых людзей з мэтай аказання ім дапамогі, уручылі кветкі і сувеніры. Падчас размовы дзеці даведаліся шмат цікавага аб нялёгкім жыццёвым лёсе сваіх аднавяскоўцаў і расказалі пра свае справы ў школе.

IMG 4015

Вучні 5 класа  наведалі Бохан  Крысціну Усцінаўну

IMG 4018

Былы тэхработнік школы  Раманчук Ірына Іванаўна з вучнямі 9 класа

 

”Жыццё ў радасці да глыбокай старасці “

IMG 4020

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Раманчук Вацлаў Мікалаевіч

з жонкай Фэляй Іванаўнай і вучнямі 6 класа.

Не засталіся без увагі і пастаяльцы Удзелаўскай бальніцы сястрынскага дагляду. Вучні пачатковых класаў  уручылі бабулям віншавальныя паштоўкі.

IMG 4010

IMG 4012

педагог-арганізатар Брэхун В.М.