Цікава прайшоў 18 верасня ў нашай школе вечар адпачынку "Восеньская пара".
Час падрыхтоўкі даваў надзеі, што мерапрыемства будзе нейкім незвычайным. Вечар не абмануў нашых чаканняў. Незвычайным было шматлікае: форма правядзення - конкурсная праграма з музычнымі нумарамі, урачыстая абстаноўка. Дзяўчынкі і хлопчыкі з 9-11 класаў змагаліся за званні: міс і містэр "Залатая восень"
Не гледзячы на тое, што містэры і міс былі рознага ўзросту, яны імкнуліся не ўступаць адзін аднаму ні ў чым. Спаборніцтва было азартным, вясёлым і захапляльным, выкананні нумароў - яркімі і незвычайнымі.
У канцы вечара журы падвяло вынікі і назвала пераможцаў. Званне Міс і Містэр "Залатая восень" атрымала Шахава Юта і Петрага Яўгеній, вучні 10 класа.
Увогуле, усім спадабалася ўсё!
Дзякуй за вечар вучням 8 класа, іх класнаму кіраўніку Лось Таццяне Уладзіміраўне і кампетэнтнаму журы: Протас Алене Сцяфанаўне і Сцефанавічу Яўгенію Віктаравічу.
Дзякуем і жадаем сустрэцца яшчэ!
Лапкоўская Настасся,
вучаніца 8 класа









