Восень – час уборкі ўраджаю. Вучні 7-11 класаў і работнікі нашай школы дружна выйшлі ў поле на ўборку бульбы.
Надвор’е спрыяла: на дварэ – бабіна лета, ды і ўраджай парадаваў – бульбы многа і яна вялікая, нягледзячы на сухое лета. Хопіць і школьнікам, і выхаванцам дзіцячага садка. Здаецца, што капаць бульбу – праца цяжкая, але калі побач з табой сябры, то і час ляціць імгненна, і настрой добры, ды яшчэ і карысную справу робіш.
Раманчук Кацярына, член гуртка «Юныя журналісты»









