• header.jpg

Захаванне міру і бяспекі ў свеце - адна з галоўных задач сучаснасці. На гэта накіравана не толькі воля палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, але і моладзі.             

Традыцыйна 21 верасня адзначаецца Дзень Міру. У гэты дзень праходзяць акцыі ў падтрымку міру на планеце. Не стала выключэннем і наша ўстанова адукацыі. У школе прайшла акцыя “Жураўлік-сімвал міру”, падчас якой вучні пачатковых класаў пры дапамозе сваіх старэйшых сяброў зрабілі папяровых жураўлікаў і з пажаданнем міру і дабра падаравалі іх сваім сябрам і знаёмым. 

IMG 3951

 

IMG 3953

                                                  Педагог-арганізатар В.М.Брэхун