• header.jpg

Мастакоў  у свеце шмат: нехта малюе пэндзлем, хтосьці – рукамі, голосам або словам. І кожнага з іх можна назваць майстрам сваёй справы.

     Да нас у школу на сустрэчу завітаў мастак, які творыць словам – Віталь Воронаў, наш зямляк. Удзелаўшчына  – малая радзіма пісьменніка, зараз ён займаецца будаўніцтвам, аднаўляе лецішча. Як сталася так, што Віталь аказаўся за мяжой?

 

Маленькім хлопчыкам ён хадзіў у яслі в. Удзела, потым пераехаў з бацькамі ў Чарневічы, пасля ў Глыбокае ў мікрараён Беразвечча. На гэтым пераезды не скончыліся: калі Віталю было 10 гадоў, сям’я пераехала ў Польшу. Менавіта там ён скончыў ліцэй, пасля   паехаў у Чэхію, адтуль у Амерыку, дзе выкладаў беларускую культуру ў каледжы Канзаса. Са слоў Віталя, жыццё там складанае, бо Канзас – несучасны звычайны фермерскі штат. Яшчэ Віталь добра ведае Балканы, Польшу,Чэхію, Славакію. Віталь лічыць, што краіну можна пазнаць, пажыўшы ў ёй хаця б некалькі тыдняў, пахадзіўшы па вуліцах. Але, як кажуць, дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся, таму для Віталя Беларусь з’яўляецца найлепшай краінай ў свеце.

    Творчая дзейнасць пісьменніка вельмі насычаная. Першы твор пра паляўнічага ён напісаў, будучы яшчэ вучнем школы  і дзякуючы маці, якая заўсёды  падрымлівала сына. Але сапраўдны дэбют адбыўся ў 23 гады – у часопісе “Дзеяслоў” выйшаў яго аповед “Цётка”.

    Як і ў кожнага творчага чалавека, у Віталя ёсць тое, што яго натхняе, а гэта малая радзіма і асоба дзеда.  Віталь Воранаў з’яўляецца перакладчыкам “Віні-Пуха” на беларускую мову, аўтарам кнігі “Шэптам”. Менавіта гэты твор з’яўляецца літаратурным дэбютам. Ён мае сваю гісторыю напісання: бацькі Віталя звярнуліся па дапамогу да бабкі-шаптухі з в.Мосар, і баба Зося дапамагла. Прайшоў час. Калі Віталь працаваў у Польшчы, мэр Беластока аб’явіў аб грандзе на беларускія праекты. У Віталя адразу ўзнікла ідэя: даследаваць тэму шаптунства на беларускім Палессі і польскім Падляшшы. Кніга складаецца з 18 кароткіх гісторый-мініяцюр, напісана на дзвюх мовах: беларускай і польскай. Для палякаў змешчаны слоўнік. Прэзентацыя кнігі адбылася ў Нью-Йорку, Вашынгтоне, Кракаве.

  “Не лічу сябе пісьменнікам: пісаць – гэта цяжка. Лічу сябе выдумшчымкам – гэта цікава,” – сказаў Віталь Воранаў напрыканцы сустрэчы.

  Мы шчыра дзякуем Віталю за павагу да роднага слова, адданасць радзіме! Жадаем яму творчых поспехаў і ўсяго самага найлепшага!

IMG 3925

Яна  Касцюкевіч