“На цябе, наша моладзь, надзея”. Пад такой назвай праходзіў першы ўрок у школах нашай рэспублікі. Сапраўды, маладое пакаленне – гэта наша будучыня, і ўжо сёння закладваецца падмурак таго, што будзе заўтра, якім шляхам пойдзе краіна. Грамадства патрабуе адказных, ініцыятыўных, камунікабельных маладых людзей, якія ўмеюць прымаць нестандартныя рашэнні, рэалізоўваць смелыя праекты.


Вучні 6-8 класаў на першы ўрок завіталі ў Удзелаўскую сельскую бібліятэку, каб бліжэй пазнаёміцца з моладзевымі выданнямі. Бібліятэкар Валянціна Мікалаеўна Шымко, цікавы і нераўнадушны чалавек, не толькі пазнаёміла нас з навінкамі літаратуры, але і расказала пра маладых беларусаў, што праславілі нашу краіну далёка за яе межамі – спартсменаў, літаратараў, вучоных, музыкантаў. А з якім гонарам мы слухалі пра перамогу глыбачанкі Марыны Шкерманковай на Алімпійскіх гульнях 2012года!
Быць маладым – значыць адказваць за свае ўчынкі, за тых, хто побач, несці святло і радасць. Гэта так лёгка – і так …цяжка.
Раманчук Кацярына, вучаніца 7 класа









