Фестываль хрысціянскіх фільмаў стаў чаканай падзеяй верасня, і ўжо каторы год вучні і настаўнікі нашай школы наведваюць прагляд конкурсных карцін.
І ў бягучым годзе 30 жніўня ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адкрыўся міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat - 2015”, а 1 верасня прагляд конкурсных мультыплікацыйных фільмаў адбыўся ў Удзелаўскім доме культуры. Кожны з пяці мультфільмаў выклікаў розныя эмоцыі. Напрыклад, “Воўк і савяня” выклікаў смех, бо вельмі ўжо пацешныя рухі былі ў персанажаў, у “Метамарфозе” расказвалася ў жартоўнай форме, як з галавасцікаў вырастаюць жабкі і трытоны, “Певень-амфібія” – фантастыка з нечаканым заканчэннем, а “Шапэн” – сур’ёзны мультфільм для дарослых пра выдатнага кампазітара. Цікавыя сюжэты, глыбокі змест карцін не пакінуў раўнадушнымі нікога. Наперадзе – абмеркаванне ўбачанага з аднакласнікамі, бацькамі, настаўнікамі.
Раманчук Наталля, вучаніца 8 класа









