1 верасня з самага ранку на школьным двары было шматлюдна. На сустрэчу з роднай школай завіталі не толькі вучні, настаўнікі, але і шаноўныя госці: першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Э.М. Ждановіч, старшыня Удзелаўскага сельскага выканаўчага камітэта В.К. Карман, дырэктар УП “За Радзіму” Т.Т. Зяновіч, намеснік дырэктара УП “За Радзіму” С.Ч. Раманчук, айцец Яраслаў, а таксама бацькі вучняў.
Поўным нечаканасцей і адкрыццяў стаў гэты дзень для першакласнікаў. Іх віншавалі госці, першая настаўніца, бацькі, адзінаццацікласнікі. У сваю чаргу першы клас таксама даў абяцанне добра вучыцца.
На ўрачыстай лінейцы вучні, якія плённа папрацавалі на палетках гаспадаркі “За Радзіму”, атрымалі грашовыя прэміі. Таксама і ўстанова адукацыі атрымала падарунак да пачатку новага навучальнага года – спартыўны інвентар.
Першы званок, які далі вучань 11 класа Салодкі Матвей і вучаніца 1 класа Апяцёнак Дар’я, паклікаў вучняў у бясконцы таямнічы свет навукі.
Заняткі пачаліся ўрокам, прысвечаным Году моладзі, пад назвай “На цябе, наша моладзь, надзея!”
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
А.С. Протас









