Будуць помніць вякамі народы зямлі
аб нямецкай навале, аб лютым прымусе.
І патомкам раскажуць, як мы здабылі
вызваленне і славу сваёй Беларусі.
3 ліпеня Беларусь святкавала Дзень Незалежнасці. Гэты радасны дзень сімвалізуе трыумф дзяржаўнасці і суверэннасці.
Вучні нашай установы адукацыі мелі магчымасць быць не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі шматлікіх святочных мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў г. Глыбокае.
Выдатнікі вучобы, лепшыя спартсмены, актывісты школьнага жыцця прынялі ўдзел у мітынгу – рэквіем у мемарыяльным комплексе “Урочышча Барок”. Аддалі даніну памяці загінуўшым, усклалі кветкі да помніка.
Протас А.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









