Дырэктар школы Шыпко В.Я. першым звярнуўся да выпускнікоў са словамі наказу. І настаў час урачыстай цырымоніі.
Уручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі праходзіла па намінацыях, бо кожны выпускнік у чымсьці самы – самы. Намінацыя “Гонар школы”, “Алімпійскія надзеі”, “Надзейны памочнік”, “Дабрыня” і інш.
Многія выпускнікі атрымалі не толькі дакументы аб адукацыі, але і ўзнагароды: Пахвальны ліст за асаблівыя поспехі ў вывучэнні беларускай мовы і літаратуры – Рыхлёнак Яна, Грамата раённага камітэта ГА БРСМ і падарунак – Рыхлёнак Яна і Кожух Віталій.
Слоў падзякі былі ўдастоены таксама і бацькі. Падзяку за выхаванне дачкі ад раённай дзіцяча – юнацкай спартыўнай школы атрымалі Вітко І.П. і Кулік П.К..
Хвалюючым быў дзень і для класнага кіраўніка выпускнікоў Брэхун В.М..
Прагучалі на свяце словы падзякі настаўнікам, работнікам школы ад бацькоў.
Апошнім акордам прагучаў школьны вальс, на які выпускнікі запрасілі сваіх бацькоў.
Протас А.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









