• header.jpg

Не сакрэт, што напрыканцы навучальнага года школьнікі ў чаканні летніх канікул. Паездкі, паходы, чытанне любімых кніг...

Актыўны адпачынак – гэта карысна, пазнавальна і запамінальна. Як правіла, паход плануецца загадзя. У 6 класе за распрацоўку маршрута ў гэтым годзе адказваў Вітко Павел, бо яшчэ зімой непадалёк ад сваёй вёскі Гатоўкі знайшоў некалькі курганоў, якія з'яўляюцца помнікамі археалогіі і ахоўваюцца дзяржавай (так сведчыць надпіс). Ён сустрэў нас у пачатку вёскі, расказаў, адкуль пайшла назва, паказаў хату знакамітага байкапісца Станіслава Лася (фота 2). Вёска Гатоўкі не можа не спадабацца: усё чыста, дагледжана, аблюбавалі яе і буслы. За вёскай працякае рэчка Маргва. Прайшоўшы полем-лесам кіламетры паўтара, падыходзім да кустоўя, дзе і знаходзяцца курганы (фота 1). Іх сапраўды недасведчанаму чалавеку можна знайсці толькі зімой, бо яны зараслі кустамі. Пасля агляду нас чакала акуратна выкашаная палянка на беразе Маргвы і амаль купальскае вогнішча, за што зноў-такі дзякуй Пашу (фота 3). Падсілкаваўшыся, рушылі на Залеські, Бервякі, Міхальцы (фота 4). Непадалёк ад Папшычаў – рэшткі вадзянога млына (фота 5). Некалі ён быў трохпавярховым, здалёку сюды вазілі зерне малоць на муку вышэйшага гатунку. Такія млыны мала дзе былі. Захаваліся два паверхі каменна-цаглянай сцяны, вялізная турбіна.

Паход – гэта своеасаблівае выпрабаванне. Сярод нас не было ныцікаў, мы з добрым настроем прайшлі свае 16 кіламетраў і чарговы раз упэўніліся, што наш клас дружны, спартыўны і вясёлы.

 

Фото2

Фото1

Фото3

Фото4

Фото5