• header.jpg

1

Вось і прыйшоў час развітання са школай для 9 выпускнікоў  11 класа.

 Павіншаваць іх  завіталі дырэктар СУП “За Радзіму” Т.Т. Зяновіч, ксёндз Яраслаў, бацькі, бабулі і дзядулі, браты і сёстры, знаёмыя і сябры.

З загадам аб допуску вучняў да дзяржаўных экзаменаў  пазнаёміў прысутных дырэктар  установы адукацыі В.Я. Шыпко.

Словы віншаванняў  у адрас выпускнікоў сказала іх першая настаўніца А.С. Протас. Ад імя бацькоў падзяку педагагічнаму калетыву  і наказ сваім дзецям выказала Л.У. Лось.

2

Вучні 10 класа паабяцалі прадоўжыць справы выпускнікоў 2015 года. Першакласнікі шчыра зычылі сваім старэйшым сябрам поспехаў пры здачы выпускных экзаменаў.

На развітанне выпускнікі адпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары з надзеяй, што задуманае здзейсніцца.

IMG 0713

Празвінеў апошні  школьны званок…

У добры шлях, выпускнікі!

А. І. Януковіч, намеснік дырэктара