Апошні школьны дзень стаў адметным у жыцці першакласнікаў. Вучні 1 класа развіталіся з першай школьнай кнігай – Букваром. Павіншаваць іх прыйшлі бацькі і настаўнікі.
Першакласнікі паказалі прысутным, чаму яны навучыліся за першы навучальны год, пра што даведаліся, як падраслі за гэты час. На свяце прагучала шмат вершаў, песень. Свята падарыла шмат добрых эмоцый усім прысутным.
С.С. Вайцюлян, настаўніца пачатковых класаў









