У апошнія майскія дні ў дашкольнай групе ўсе былі заклапочаны і вельмі хваляваліся. Бо прыйшоў час развітання з тымі дзецьмі, хто 1 верасня стане ўжо вучнем. Іх 6 чалавек. На выпускны баль прыйшлі бацькі, работнікі дзіцячага сада. Выхаванцы на свяце чыталі вершы, спявалі, танцавалі. Паказалі таксама свае веды па матэматыцы, грамаце. А экзаменавалі іх не толькі выхавацелі, але і бацькі. Ва ўрачыстаў абстаноўцы выхаванцам былі ўручаны Дыпломы.
А.С. Протас, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









