Мясціны з таямнічай гісторыя неабавязкова шукаць у замежных краінах, бо тое, што побач знамі, тоіць у сабе не менш загадак. Вось, напрыклад, у суседнім Докшыцкім раёне ёсць аграгарадок Сітцы, куды мы і адправіліся ў адну з майскіх субот.
У XVII стагоддзі тут быў умацаваны замак з палацам і гаспадарчымі пабудовамі (належаў сям'і Бжастоўскіх, дарэчы, уладальнікаў Мосара). Потым разам з ўгоддзямі выкуплены родам Дамейкаў, вядомым прадстаўніком якіх быў Ігнат Дамейка. Ва ўласнасці ў Дамейка была аранжарэя, сад і пліткавы завод. Цікавасць прадстаўляе брама, якая добра захавалася да нашага часу. Унутры яе – 2 вінтавыя лесвіцы, па якіх можна падняцца. Завяршаецца брама невялікай вежай з купалам. Яна мела некалі драўляны механізм, які забяспечваў ход гадзінніка з «зязюляй», зроблены мясцовым майстрам. Ад брамы ідзе ліпавая алея да палаца, ад якога засталіся чатыры вялізныя калоны. Захаваліся часткова і фрагменты скляпенняў. Перад палацам раней расла велічная двухствольная ліпа. Каля яе ляжаў валун. За палацам быў парк. Кроны дрэў фармаваліся на вышыні 5 м, і алеі мелі выгляд зялёных калідораў. У іх былі нішы, якія служылі альтанкамі. Захаваўся і старажытны курган на ўскрайку парка і магутны дуб-волат, якому, бадай, больш за 400 гадоў.
У Параф’янаве наведалі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, помнік архітэктуры псеўдабарока.дзе нас гасцінна сустрэў наш зямляк ксёндз Раман Мурзіч. Мураваны касцёл на месцы драўлянага быў пабудаваны ў пачатку ЧЧ стагоддзя, мае велічны знешні выгляд і прыгожае ўнутранае ўбранства.
Па дарозе ў Глыбокае шлях пралягаў праз цікавую вёску Порплішча. На скрыжаванні стаяць насупраць адзін аднаго Спаса-Прэабражэнская царква і касцёл Маці Божай Каралевы Кароны Польскай. Порплішча мае багатую 500-гадовую гісторыю. Упершыню Порплішча ўзгадваецца ў 1529 г. У 16 стагоддзі Порплішча належала князю Сямёну Чартарыйскаму, потым Юрыю Зяновічу. Паводле падання, калісьці даўным-даўно нейкі купец або князь заблукаў у лясах і балотах і толькі выпадкова выехаў у Порплішчы на глыбоцкі тракт. У знак удзячнасці Богу за сваё выратаванне ён пабудаваў тут царкву. Вядома, што царква ў Порплішчы ўзведзена яшчэ ў 1628 годзе без адзінага цвіка.
Цікаўцеся гісторыяй, падарожнічайце, побач столькі таямніц і загадак. Магчыма, яны чакаюць іменна вас!
Кушнярэвіч Каця









