• header.jpg

На старт выклікае …“Зарніца”

Наўрад ці знойдуцца вучні, абыякавыя да спартыўных спаборніцтваў. Мы захапляемся футболам, лёгкай атлетыкай, сочым за перамогамі беларускіх біятланістаў, хакеістаў, фрыстайлістаў… І, канечне, самі марым пакараць алімпійскія вяршыні.

 

Напэўна, самая чаканая майская гульня – “Зарніца”. Занятак тут ёсць кожнаму: акрамя ўдзелу ў паласе перашкод, праходзіць традыцыйнае першынство школы па футболе, забаўляльная праграма і частаванне юшкай.

Паласа перашкод, канечне, патрабуе рознабаковага развіцця, бо акрамя спрыту і фізічнай падрыхтаванасці, трэба праявіць і інтэлект: пераход па бервяне, пераправа, “павуцінка”, купіны, устаноўка палаткі, краязнаўчая віктарына… На гэтым этапе “Зарніцы” трыумфаваў 8 клас – у іх І месца, ІІ месца ў каманды 6 класа, ІІІ месца – у пяцікласнікаў. Самыя малодшыя ўдзельнікі праявілі сябе як моцная каманда. 

Першынство па футболе сабрала аматараў гэтай гульні, астатнія ўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме. Юшка, дзякуючы кулінарнаму майстэрству Брэхун Валянціны Міхайлаўны і Русіна Дзмітрыя Іванавіча, атрымалася смачнай, наварыстай. Вялікі дзякуй за арганізацыю гульні натаўнікам фізічнай культуры Сцефановічу Яўгенію Віктаравічу і Лаўрыновічу Аляксею Алегавічу. 

IMG 3677

 

IMG 3671

 

IMG 3736

 

IMG 3727