• header.jpg

18 мая ўдзельнікі экалагічнага клуба нашай школы прынялі удзел у акцыі праекта “Малыя рэкі – вялікія праблемы”.  Вучні выйшлі на р.Бярозаўку,каб ачасціць яе бераг.  Смецце,пластакавыя бутэлькі,шкло былі сабраны ўздоўж  1,5 км. У той дзень пашанцавала з надвор’ем: свяціла сонца, было вельмі цёпла,як раз для ачысткі тэрыторыі.Усе з ахвотай і старанна працавалі,бо кожны ведаў,як гэта важна.  

  Папрацавалі – трэба і адпачыць!  Хлопцы развялі вогнішча, на якім пасля ўсе удзельнікі смажылі каўбаскі. Вясёлы гоман разносіўся па ўсёй акрузе. Шчырыя ўсмешкі не сыходзілі з твараў вучняў.Усе былі вельмі рады,што прынеслі карысць прыродзе.

  Хочам выразіць падзяку праекту “Малыя рэкі – вялікія праблемы” за тое, што нас падтрымлівае.Спадзяёмся, што гэта не апошні выхад на рэчку і,што мы можам прынесці ёй яшчэ больш карысці.

IMG 4543

 

IMG 4576