• header.jpg

Дзень Перамогі – усенароднае свята, урачыстае і радаснае.

IMG 3445


Наша ўстанова адукацыі актыўна далучылася да мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Вялікай Перамогі.
Напярэдадні былі добраўпарадкаваны тэрыторыі каля помнікаў воінам – землякам у вёсках Удзела і Мосар, пахаванні ў в. Панфілаўшчына.
Прайшлі сустрэчы вучняў з ветэранам Вялікай Айчыннай Вайны Раманчуком В.М., вязнямі канцэнтрацыйных лагераў Брэхунам Ф.Я., Яфімавай М.Ц., Берніковіч Я.А.
8 мая адбыўся ўрачысты мітынг “Пераможны май”.
Сёння ўсё менш застаецца людзей, якія перажылі ваеннае ліхалецце і сталі жывымі сведкамі жудасных падзей. На мітынгу прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Раманчук Вацлаў Мікалаевіч. Са словамі віншавання да ганаровага госця звярнулася Наско В.М., ветэран педагагічнай працы.
У даніну павагі да загінуўшых у гады вайны былі ўскладзены кветкі, вянкі да помнікаў у аг Удзела, в. Мосар, Панфілаўшчына.
Са словамі падзякі да ветэрана звярнуліся вучні 1, 4, 8 класаў, якія ў гэты ўрачысты момант сталі членамі піянерскай і камсамольскай арганізацыі.
Вось ужо 70 год наша краіна не бачыла жахаў вайны, не чула выбухаў снарадаў.
Мы, унукі і праўнукі сыноў і дачок той страшнай вайны, павінны захаваць памяць пра герояў, якія, не шкадуючы сваіх сіл, вялі барацьбу з ворагамі для таго, каб над намі зараз было чыстае і мірнае неба.

IMG 3386

IMG 3402

IMG 3473

IMG 3435


Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Алена Сцяфанаўна Протас