Па ініцыятыве ГА БРПА і ГА БРСМ ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя “Пісьмо Пераможцу”.
Піянерская дружына імя К.С. Заслонава і пярвічная арганізацыя “Ветразь” нашай установы адукацыі далучыліся да гэтага мерапрыемства. Кожны меў магчымасць выказаць падзяку блізкім, родным, удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой і магчымасць жыць у вольнай і незалежнай Беларусі, расказаць пра сябе, сваё будучае і малую Радзіму.
У акцыі прынялі ўдзел Кушнярэвіч А. (5 клас), Раманчук К., Лопашаў А. (6 клас), Лапкоўская Н. (7 клас), Сурвіла К., Раманчук С. (8 клас), Дзямітка І.(9 клас), Салодкі М.(10 клас), Рыхлёнак Я.(11 клас).
У сваіх пісьмах вучні напісалі тое, што не змаглі сказаць сваім прадзядулям і героям той страшнай вайны. Задалі пытанні, якія іх цікавяць. Вельмі шкада, што адказу на свае лісты яны ніколі не атрымаюць.
Протас А.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









