27 красавіка закончыўся раённы тур алімпіяд па вучэбных прадметах сярод вучняў 4-9 класаў.
У склад каманды юных алімпійцаў нашай установы адукацыі ўваходзіла 11 вучняў, якія прынялі ўдзел у алімпіядах па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, нямецкай мове, гісторыі Беларусі і заваявалі 8 дыпломаў: 6 - па беларускай мове і літаратуры, 1 – па нямецкай мове і 1 – па гісторыі Беларусі.
Найбольш рэзультатыўна выступіла вучаніца 5 класа Кушнярэвіч Алёна, якая атрымала дыпломы ІІ ступені па беларускай мове і літаратуры і нямецкай мове. Яна ж паказала лепшы вынік у раёне па беларускай мове.
Лепшымі ў раёне (паказалі першы вынік) сталі вучаніца 6 класа Раманчук Кацярына па беларускай мове, вучаніца 8 класа Сурвіла Кацярына па гісторыі Беларусі.
ВІНШУЕМ
пераможцаў раённых алімпіяд і іх настаўнікаў
Кушнярэвіч Алёну,
вучаніцу 5 класа, і яе настаўнікаў
Грышанковіч А.Ф., Брэхун Л.Р. з атрыманнем Дыпломаў ІІ ступені па беларускай і нямецкай мовах;
Раманчук Кацярыну,
Шымко Вольгу
вучаніц 6 класа, і іх настаўніка
Грышанковіч А.Ф. з атрыманнем Дыпломаў ІІ ступені па беларускай мове;
Лапкоўскую Настассю,
Раманчук Наталлю,
вучаніц 7 класа, і іх настаўніка Протас А.С. з атрыманнем Дыпломаў ІІІ ступені па беларускай мове;
Раманчук Сняжану,
вучаніцу 8 класа, і яе настаўніка Януковіч А.І. з атрыманнем Дыплома ІІІ ступені па беларускай мове;
Сурвіла Кацярыну,
вучаніцу 8 класа, і яе настаўніка
Хайноўскага С.А. з атрыманнем Дыплома ІІІ ступені па гісторыі Беларусі.
ГАНАРЫМСЯ ВАМІ!!!









