Час настае,
і на загнеце
Дымяцца боханы –
лепшыя ў свеце…
Анатоль Вярцінскі
На вясенніх канікулах 27 сакавіка наш клас і члены гурткоў “Юныя краязнаўцы”, “Музеязнаўства” пабывалі на экскурсіі ў горадзе Глыбокае. Там мы наведалі Глыбоцкі хлебазавод.
Нас цёпла сустрэлі і запрасілі на экскурсію ў музей хлеба, хлебапякарскі цэх. Было вельмі цікава паслухаць пра шлях хлеба на стол, паглядзець на ранейшыя прылады, з дапамогай якіх рабілі хлеб, назіраць за вытворчым працэсам у цэху. А яшчэ мы мелі магчымасць пасмаваць свежы, духмяны і яшчэ цёплы хлеб.
Рыхлёнак Яна, Лось Юлія, вучаніцы 11 класа









